Палажэнне аб калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Друкаваная версія

1. Калегія Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Калегія і Міністэрства адпаведна) створана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 года № 302 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь).

2. Калегія з'яўляецца дарадчым органам Міністэрства, у сваёй працы кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Палажэннем аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, загадамі Міністра сувязі і інфарматызацыі, гэтым Палажэннем.

3. Калегія Міністэрства створана ў складзе Міністра (Старшыні Калегіі), яго першага намесніка і намеснікаў, дырэктара Дэпартамента інфарматызацыі і іншых работнікаў, якія ўваходзяць у яе склад па пасадзе, а таксама работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства, арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству ў колькасці, якая вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сакратаром калегіі з'яўляецца памочнік Міністра.

4. Калегія на сваіх пасяджэннях разглядае пытанні:

  • перспектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця сувязі і інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • вызначэння прыярытэтных напрамкаў развіцця сувязі і інфарматызацыі;
  • укаранення найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі;
  • фарміравання і рэалізацыі галіновых праграм, дзяржаўных праграм, звязаных з развіццём сувязі і інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • арганізацыі практычнага выканання рашэнняў, прынятых вышэйстаячымі органамі па пытаннях дзейнасці Міністэрства;
  • іншыя пытанні ў межах кампетэнцыі Міністэрства.

абмяркоўвае пытанні:

  • практычнага кіраўніцтва арганізацыямі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства;
  • падбору, расстаноўкі і выкарыстання кадраў;
  • праекты важнейшых загадаў і інструкцый;
  • навуковай арганізацыі працы ў галіны;
  • іншыя пытанні ў межах кампетэнцыі Міністэрства.

5. На разгляд Калегіі таксама могуць уносіцца праекты дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь рэгулюючых дзейнасць у галіне сувязі і інфарматызацыі, пытанні выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь.

6. Калегія мае права:

  • прыцягваць для ўдзелу ў пасяджэннях кіраўнікоў арганізацый Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства, членаў Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі;
  • заслухоўваць справаздачы начальнікаў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства, кіраўнікоў арганізацый сістэмы Міністэрства.

7. Работа Калегіі грунтуецца на калектыўным, свабодным, дзелавым абмеркаванні і вырашэнні пытанняў, галоснасці і ўліку грамадскай думкі ў спалучэнні калегіяльнага разгляду і вырашэння пытанняў з персанальнай адказнасцю членаў Калегіі за правядзенне ў жыццё прынятых рашэнняў.

8. Вызваленне членаў Калегіі ад удзелу ў пасяджэнні дапускаецца з дазволу Старшыні Калегіі.

9. Пасяджэнні Калегіі праводзяцца, як правіла, не радзей за адзін раз у месяц.

10. Рашэнні Калегіі афармляюцца пастановамі Калегіі, якія падпісваюцца Старшынёй Калегіі і сакратаром Калегіі.

11. Калегія працуе ў адпаведнасці з рэгламентам і па планах, якiя зацвярджаюцца Міністрам, якія складаюцца на год (перспектыўны) і на квартал.