Афанасьеў Павел Васільевіч

Друкаваная версія

Афанасьеў Павел Васільевіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Сіста-Палкіна, Ламаносаўскага раёна, Ленінградскай вобласці.

Скончыў у 1937 году Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі.

Працаваў з 1929 - 1931 г. манцёрам, станцыйных механікам Базавай тэлефоннай станцыі Глаўвоенпорта ў г. Кронштадце.

З 1937 - 1939 г. - інжынер тэлеграфна-тэлефоннага кіравання Наркамата сувязі СССР (г. Масква).

З 1939 па 1940 г. працаваў інжынерам па наладзе тэлефонна-тэлеграфнай апаратуры магістралі Масква-Хабараўск.

З 1940 - 1942 г. - аддзела міжгародніх тэлефонных станцый Упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР.

З 1942 па 1945 г. працаваў інжынерам, арт. інжынерам у гандпрадстве СССР у Англіі па прыёмцы абсталявання сувязі.

З лютага 1946 па кастрычнік 1948 гады працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнага Упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР.

З 1948 па 1955 г. - начальнік Галоўнага Упраўлення міжгародняй тэлефоннай сувязі Мінсувязі СССР.

З 11 лютага 1955 года па студзень 1980 гады - Міністр сувязі БССР.

На 24 і 25 з'ездах абіраўся членам ЦК КПБ.

З'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (быў абраны ў 1959, 1963, 1967 г., 1971, 1975 гадах)

У 1943 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

У 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

У 1970 годзе ўзнагароджаны медалём "За доблесную працу».

У 1971 годзе ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У 1960 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У 1966 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны сувязіст Беларускай ССР».

У 1969 узнагароджаны значком «Ганаровы радыст».

У 1978 годзе прысвоена званне "Майстар сувязі».

13 верасня 1987 г. на 77-м годзе жыцця раптоўна памёр. Пахаваны ў Мінску.