Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 г.»

7 сакавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 г.».
Мастак В.Капачова. Дызайн В.Когут.

Наваполацк – адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Размешчаны на левым беразе Заходняй Дзвіны непадалёку ад Полацка. Узнік у 1958 г. у сувязі з будаўніцтвам Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. З 1959 г. – рабочы пасёлак Полацкі. У 1963 г. атрымаў статус горада і сучасную назву.
Сёння Наваполацк – горад у Віцебскай вобласці, адзін з найбуйнейшых у Беларусі і краінах СНД цэнтраў нафтахімічнай прамысловасці, а таксама адзін з найбуйнейшых індустрыяльных, навукова-адукацыйных цэнтраў Рэспублікі Беларусь.

У 2018 г. Наваполацк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.
На марцы размешчана эмблема культурнай сталіцы 2018 года (дызайн А.Пісарука).

Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 23 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 6 Наваполацка Віцебскай вобл.

Падрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта»