Прадстаўнікі Мінсувязі прынялі ўдзел у штогадовай Канферэнцыі ТГС на тэму "Тэлекамунікацыі ў Беларусі"

Прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі традыцыйна прынялі ўдзел у штогадовай Канферэнцыі Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза на тэму "Тэлекамунікацыі ў Беларусі", якая прайшла 7 снежня ў г. Мінску

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі аператары электрасувязі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прафесійных Асацыяцый Грузіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі.

З прывітальным словам і пажаданнямі поспехаў да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко.

Таксама на Канферэнцыі з дакладам на тэму «Перспектывы развіцця галіны і платнага тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь. Пераход абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм у HD-фармат» выступіла начальнік упраўлення электрасувязі Мінсувязі Вольга Федарэева.

У рамках дакладу ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі заканадаўчыя ініцыятывы ў частцы рэгулявання галіны, пытанні пераходу абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм у HD-фармат, а таксама забеспячэння асоб з парушэннямі слыху роўным доступам да тэлевізійнай інфармацыі.