Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!», «З Новым годам!»

12 кастрычніка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!», «З Новым годам!».

Нараджэнне Хрыстова і Новы год – святы, якія любяць і з нецярплівасцю чакаюць дарослыя і дзеці. Упрыгожаная ёлка, вясёлыя прадстаўленні, падарункі – усё гэта стварае непаўторную святочную атмасферу.

Дызайн Т.Кузняцовай. Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Маркі падрыхтаваны па эскізах дзіцячых малюнкаў: Максіма Лагуна, Анастасіі Шульжык. Ілюстрацыя на канверце «Першы дзень» Нікі Бельскай.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».