Выдадзены шаснаццаты выпуск каталога "Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе шаснаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб электронных інфармацыйных рэсурсах і сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаны ў дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм.
Фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў і сістэм – адна з ключавых задач стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы. У агульным выпадку інфармацыйныя рэсурсы фарміруюцца ў выніку дзейнасці, як органаў дзяржаўнай улады, так і дзяржаўных і недзяржаўных прадпремстваў, навуковых, вучэбных і грамадскіх арганізацый.
Штогадовы каталог «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», пачынаючы з 2012 года, распаўсюджваецца на электронным носьбіце сярод усіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый. Электронная версія каталога, якая аткуалізуецца штомесяц, а таксама звесткі, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, даступныя па спасылцы: http://www.ipps.by.
Шаснаццаты выпуск каталога 2017 года папоўніўся 3411 рэсурсамі і 18 інфармацыйнымі сістэмамі. Усяго дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў змяшчае звесткі аб 13827 інфармацыйных рэсурсах органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці, у т.л.. 13369 актуальных інфармацыйных рэсурсаў і 458 выключаных рэсурсаў. Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных сістэм уключае 269 інфармацыйных сістэм, у т.л. 264 актуальныя інфармацыйныя сістэмы і 5 выключаных сістэм. У 2017 годзе зарэгістравана 18 інфармацыйных сістэм, праведезена актуалізацыя 22 інфармацыйных сістэм.
У цяперашні час інфармацыйныя рэсурсы адносяцца да важных стратэгічных рэсурсаў, ад якіх залежыць развіццё эканомікі, навукі, адукацыі, культуры і іншых галін. Яны адлюстроўваюць натуральныя працэсы і з'явы, зафіксаваныя ў выніку навуковых даследаванняў і распрацовак або іншых відаў мэтанакіраванай дзейнасці ў рознага роду дакументах, паняццях і меркаваннях, а таксама больш складаных мадэлях рэчаіснасці.