Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка «Кубак свету па баскетболе ФІБА - 2018 сярод дзяўчат да 17 лет»

19 ліпеня 2018 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Кубак свету па баскетболе ФІБА - 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй баскетбола.

Кубак свету па баскетболе пройдзе ў Мінску з 21 па 29 ліпеня 2018 г.

Удзельнікі: Аўстралія, Ангола, Аргенціна, Беларусь, Венгрыя, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Калумбія, Латвія, Малі, Новая Зеландыя, ЗША, Францыя, Японія - 16 наймацнейшых баскетбольных зборных планеты.

Удзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіццца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»