Паштовая марка «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан»

16 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан».
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. Дызайн Т.Кузняцовай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан усталяваны 16 верасня 1992 года.
Дагаворна-прававая база казахстанска-беларускага супрацоўніцтва налічвае больш за 70 дагавораў і пагадненняў у розных галінах: вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, аховы здароўя, грамадзянскай абароны, прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, вышэйшай i паслявузаўскай адукацыi, турызму, архіўнай справы, а таксама ў галіне сельгасмашынабудавання, сумеснай вытворчасці лекавых сродкаў, дзіцячага харчавання, малочнай прадукцыі.
Стрыжнем двухбаковых адносін застаецца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

Падрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта»