Адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску

У камернай зале Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску.

У цырымоніі прынялі ўдзел:
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел;
Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко.

Да юбілею храма-помніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі Белпошта падрыхтавалі паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля.

Унікальнасць гэтага праекта складаецца ў тым, што Аляксандра-Неўскі храм, намаляваны на канверце і асветлены 120 гадоў таму, з'яўляецца адным з нямногіх архітэктурных аб'ектаў сталіцы, які захаваўся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе.

Гэта значная падзея не толькі для праваслаўных, але і для шырокай грамадскасці Беларусі, паколькі з гэтым храмам-помнікам і з месцам, дзе ён размешчаны, звязаная важная і значная частка культурнай і хрысціянскай гісторыі Беларусі.

http://www.belpost.by