У Мінску праходзіць II З'езд вучоных Рэспублікі Беларусь.

У найбуйнейшым навуковым форуме Рэспублікі прымаюць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку каля 500 замежных гасцей. Дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама вядомыя навукоўцы Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

Сёння, 13 снежня 2017 г. праходзіць Пленарнае пасяджэнне ў Палацы Рэспублікі з удзелам кіраўніка дзяржавы.

У Пленарным пасяджэнні прымаюць удзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч, намеснік Міністра Рабава Ганна Мікалаеўна і дэлегаты ад арганізацый сістэмы Мінсувязі: рэктар УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» Зяневіч Андрэй Алегавіч, загадчык кафедры тэлекамунікацыйных сістэм УА «БГАС» Палавеня Сяргей Іванавіч, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА "БГАС» Хадасевіч Алег Рэанальдавіч, намеснік дырэктара па навуцы і развіццю ААТ «Гіпрасувязь» Івашка Уладзімір Міхайлавіч, загадчыца лабараторыі аддзела развіцця дзяржаўных інфармацыйных сістэм (рэсурсаў) НІРУП «ІППС» Неўмяржыцкая Аляксандра Уладзіміраўна.

Правядзенне з'езда - выніковае мерапрыемства Года навукі. Папярэдні з'езд вучоных прайшоў у Беларусі 10 гадоў таму.