Прадстаўнікі Адміністрацыі сувязі Беларусі прымаюць удзел у 6-м пасяджэнні Экспертнай рабочай групы па пытаннях рэгулявання радыёчастотнага спектру

У перыяд з 12 па 14 сакавіка ў Кіеве на базе Украінскага дзяржаўнага цэнтра радыёчастот праходзіць 6-е пасяджэнне SEWG у рамках сеткі рэгулятараў у галіне электронных камунікацый краін Усходняга партнёрства. Сетка аб'ядноўвае рэгулятарныя органы электронных камунікацый Азербайджана, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
У пасяджэнні, якое арганізавана Украінай, прымаюць удзел каля трынаццаці ўдзельнікаў з розных краін. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспубліка Беларусь і РУП «БелДІЭ».
У рамках пасяджэння эксперты абмяркуюць дарожныя карты па вызваленні паласы радыёчастот 694-790 Мгц ад радыёвяшчальнай службы, метады вылучэння спектру для аператараў сотавай рухомай электрасувязі. Таксама будуць разгледжаны пытанні выдзялення радыёчастотнага спектру для сістэм 5G у паласе радыёчастот 3400-3800 МГц.