Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

15 чэрвеня Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч зрабіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Шаркаўшчынскага вузла электрасувязі Глыбоцкага ЗВЭС і Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі Глыбоцкага РУПС.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву і распавёў аб прыродных рэсурсах і іх рацыянальным выкарыстаннi ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя напрамкі экалагічнай палітыкі адлюстраваны ў Стратэгіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на перыяд да 2025 года, Воднай стратэгіі на перыяд да 2025 года, Дзяржаўнай праграме "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2016-2020 гады, а таксама закладзены ў аснову Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці "зялёнай" эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года.

У 2017-2018 гг. прыняты шэраг пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносна павышэння эфектыўнасці рэгулявання праваадносiнаў у частцы вызначэння шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю; выдачы сертыфіката аб пацверджанні паходжання энергіі і падключэння электраўстановак да электрычнай сеткі; атрымання дазволаў на спецводакарыстанне; прадастаўленне заключэнняў аб адсутнасці ў прадукцыі азонаразбуральных рэчываў; правядзенне дзяржаўнай геалагічнай экспертызы і інш.

 Па завяршэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў.