Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

20 красавіка міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правёў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Лёзненскага ўчастка паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» і Лёзненскага цэха сельскай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву і выступіў па тэматыцы ідэалагічнага дня: «Барацьба з карупцыяй - найважнейшая задача дзяржавы і грамадства».

Па заканчэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў.