Прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да чэмпіянату свету па баскетболе ФІБА - 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў
Сёння, 19 ліпеня, у канферэнц-зале Фалкон-клаб адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да чэмпіянату свету па баскетболе ФІБА - 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў, які пройдзе ў Мінску з 21 па 29 лiпеня.
У цырымоніі ўрачыстага гашэння прынялі ўдзел:
- старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў ;
- намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна ;
- намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Баравуля Аляксандр Іванавіч.
На мерапрыемстве быў прадстаўлены і ганаровы трафей юніёрскага чэмпіянату, а таксама медалі ўнікальнага дызайну, які ўключае элементы брэндынгу ФІБА. Афіцыйным талісманам турніру стаў бусляня-баскетбаліст, які будзе называцца «Буслік».
Ужо сёння новы выпуск разляціцца на паштовых адпраўленнях па ўсяму свету і стане яркім экспанатам у філатэлістычных калекцыях.