Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Нарадзіўся 10 студзеня 1953 года ў вёс. Касцюкі, Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці.
У 1975 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці - радыётэхніка.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1975 года на Мінскім электрамеханічным заводзе на пасадзе інжынера, затым працаваў начальнікам канструктарскага бюро, начальнікам аддзела, намеснікам сакратара парткама з правамі райкама, вызваленым сакратаром парткама з правамі райкама, галоўным інжынерам завода.
У 1994 годзе прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі электрамеханічны завод» (у 2000 годзе - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі электрамеханічны завод»).
У 1994 годзе прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі электрамеханічны завод» (у 2000 годзе - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі электрамеханічны завод»).
З 2003 года па 2004 год - першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.
2004-2005гг. - кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
2005-2006 гг. - першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З мая 2006 года 2014/02/21 - Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Панцялей М.П. з'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2003г. № 170).