Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года, у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі - аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.
У 1975-1977 гадах служыў у радах Савецкай Арміі.
У 1977-1983 гадах - студэнт Мінскага радыётэхнічнага інстытута.
У 1983-1988 гадах - інжынер, старшы інжынер, начальнік станцыйнага ўчастка Заводскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі.
У 1988-1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Фрунзенскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, у 1996-1997 гадах - намеснікам начальніка сеткі Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб'яднання "Белтэлекам".
З 1997 па 2008 гады - галоўны інжынер Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі "Белтэлекама".
З 2008 па 2011 гады - дырэктар філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам".
З 2011 года да 21 лютага 2014 года з'яўляўся генеральным дырэктарам "Белтэлекама".
21.08.2014 г. - 17.08.2018 міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Удастоены ганаровага звання "Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь" (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р. ад 4 лютага 2014 г. №65).