Знешнеэканамічная дзейнасць

Друкаваная версія

Развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсувязі ў 2017 годзе ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі «Дарожнай карты» Нацыянальнай праграмы падтрымкi I развіцця экспарту Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады i Плана развіцця Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год.

З улікам спецыфікі знешняга гандлю арганізацый сістэмы Мінсувязі, асноўны аб'ём экспарту міністэрства фарміруецца за кошт экспарту тэлекамунiкацыйных паслуг, паслуг паштовай i кур’ерскай сувязi, знешні гандаль якімі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дакументамі Міжнароднага саюза электрасувязі і Сусветнага паштовага саюза - міжнародных спецыялізаваных устаноў сістэмы ААН на падставе пагадненняў аператараў электрасувязі і паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь з замежнымі аператарамі.

Экспарт тэлекамунiкацыйных паслуг, паслуг паштовай i кур’ерскай сувязi аператараў электрасувязі і паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь, уключаючы iншыя арганізацый сістэмы Мінсувязі, па выніках 2017 года склаў 253,9 млн. даляраў ЗША (119,9 працэнта да ўзроўню 2016 года), сальда знешняга гандлю паслугамі па выніках 2017 года склала 123,9 млн. даляраў ЗША (139,8 працэнта да ўзроўню 2016 года).

Экспарт тавараў арганізацый сістэмы Мінсувязі па выніках 2017 года склаў 0,62 млн. даляраў ЗША (101,2 працэнта да ўзроўню 2016 года), сальда знешняга гандлю таварамі арганізацый сістэмы Мінсувязі склала мінус 29,7 млн. даляраў ЗША (у 2016 годзе – минус 34,8 млн. даляраў ЗША).
Агульнае станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па выніках 2017 года вырасла на 40,3 млн. даляраў ЗША да ўзроўню 2016 года і склала 94,2 млн. даляраў ЗША.