Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў накіраваў віншавальную тэлеграму выкладчыкам, навучэнцам, студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі з пачаткам навучальнага года і Днём ведаў!
«Імкненне вучыцца, атрымліваць новыя веды заўсёды было для чалавека адным з асноўных складнікаў жыццёвага шляху. Сёння час дыктуе неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў новага якаснага ўзроўню, адаптаваных да своечасовых эканамічных умоваў. У сувязі з гэтым узрастае роля адукацыйнай установы ў фарміраванні кадравага патэнцыялу галіны. Задача Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі ўзбагаціць студэнтаў новымі, самымі сучаснымі ведамі ў галіне сувязі і інфарматызацыі ", - гаворыцца ў тэлеграме.
Кіраўнік ведамства пажадаў, каб новы 2016-2017 навучальны год прынёс мноства цікавых сустрэч, адкрыццяў, ведаў і рэалізацыі самых смелых праектаў.