ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» запусціла ў эксплуатацыю сетку сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення

8 жніўня 2016 года закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская сетка тэлекамунікацый» запусціла ў эксплуатацыю сетку сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (LTE). На працягу першага месяца пасля запуску, абаненты гэтага аператара змогуць пратэставаць паслугу перадачы даных па тэхналогіі LTE бясплатна. У верасні пачнецца камерцыйная эксплуатацыя сеткі. Азнаёміцца з зонай пакрыцця сеткай LTE можна на сайце аператара .


Source URL: https://www.mpt.gov.by/news/09-08-2016-1043