7 мая міністр стане ўдзельнікам новага аналітычнага праекту «У адкрытым доступе» на Тэлеканале «ЯСНАе TV»
Тэлеканал «ЯСНАе TV» запускае новы аналітычны праект «У адкрытым доступе », прысвечаны IT-тэматыцы, свету інавацый, тэлекамунікацый і лічбавых тэхналогій.
7 мая ў 21.00 у Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі першым удзельнікам праграмы стане міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.
Перадача «У адкрытым доступе» будзе выходзіць па чацвяргах у 21.00 з паўторам па аўторках у 9.00.
Падрабязнасці аб праекце тут