Дзіцячая філатэлія. Дзіцяняты свойскай жывёлы
11 студзеня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Дзіцяняты свойскай жывёлы» з серыі «Дзіцячая філатэлія».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Віткоўскай.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна»
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да дадзенага выпуску падрыхтаваны паштоўкі для картмаксімумаў.