27 кастрычніка 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вадзіцель» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія»
Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума.