mpt.gov.by
Published on mpt.gov.by (https://www.mpt.gov.by)

Хатняя старонка > Шульган Канстанцін Канстанцінавіч

Шульган Канстанцін Канстанцінавіч

У 1984 скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум па спецыяльнасці эксплуатацыя і наладка станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем.

У 1989 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання).

З 1989 па 1991 г.г. праходзіў ваенную службу ў Дзяржаўным тэхнічным камітэце СССР.

З 1991 па чэрвень 2008 года займаў розныя пасады ў Дзяржаўным цэнтры бяспекі інфармацыі.

У 2008 года па 17 жніўня 2018 года ваенная служба на афіцэрскіх пасадах у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з красавіка 2016 года на пасадзе намесніка начальніка ААЦ пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

18 жніўня 2018 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

© 2016 - 2018 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

Source URL: https://www.mpt.gov.by/be/management/shulgan-kanstancin-kanstancinavich