mpt.gov.by
Published on mpt.gov.by (https://www.mpt.gov.by)

Хатняя старонка > Сёння Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Выпуск па тэматыцы РСС. Музеі »

Сёння Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Выпуск па тэматыцы РСС. Музеі »

04.11.2019

4 лістапада 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Выпуск па тэматыцы РСС. Музеі ». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
 
Дызайн Алены Мядзведзь. Пры вырабе блока выкарыстаная тэхналогія тэрмічнага ціснення матавай фальгой серабрыстага колеру. Тыраж блока 15 тыс.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»

© 2016 - 2020 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

Source URL: https://www.mpt.gov.by/be/news/04-11-2019-5545