Памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Версия для печати
12.02.2019

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Дызайн спецштэмпеля Яўгеніі Бядонік.

Прайшло 30 гадоў з таго дня, калі апошняя ваенная калона прайшла па мосце праз раку Амудар'ю. Менавіта 15 лютага 1989 гады скончыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана - завяршылася вайна, якая пачалася 27 снежня 1979 года і наглядна прадэманстравала высокія маральна-баявыя якасці савецкіх воінаў.

Падрабязней: http://www.belpost.by