Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Еўразійскі эканамічны саюз»

Версия для печати
08.08.2019
        

9 жніўня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Еўразійскі эканамічны саюз », наклад якой складзе 30 тысяч.                  

Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Таццяны Кузняцовай.                  

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) і ў Чалпон-Аце (Кыргызстан) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень».                  

Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) - міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі.
Заснаваны Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2015 года.
Дзяржавамі - членамі ЕАЭС з'яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка і Расійская Федэрацыя.

ЕАЭС сфарміраваны з мэтай стварэння ўмоў для стабільнага развіцця эканомікі дзяржаў-членаў у інтарэсах павышэння жыццёвага ўзроўню грамадзян, фарміравання адзіных рынкаў тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў, забеспячэння ўсебаковай мадэрнізацыі, кааперацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі дзяржаў-членаў ва ўмовах глабальнай эканомікі.
ЕАЭС дзейнічае на аснове суверэннай роўнасці і раўнапраўя дзяржаў-членаў.
         Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта"