mpt.gov.by
Опубликовано на mpt.gov.by (https://www.mpt.gov.by)

Главная > 3 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!»

3 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!»

03.01.2017

3 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».

Посткросінг – міжнародны анлайн-праект, дзякуючы якому можна абмяняцца паштовымі карткамі і маркамі з людзьмі з розных куткоў планеты. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце www.postcrossing.com і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. Як толькі першая з паштовак дасягне атрымальніка (ён зарэгіструе яе код на сайце), вы зможаце атрымаць яшчэ адрас, а ў гэты час нехта ўжо адправіць паштоўку вам!

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума.

Больш падрабязна на сайце РУП "Белпошта"

© 2016 - 2021 Министерство связи и информатизации Республики Беларусь

Адрес страницы: https://www.mpt.gov.by/ru/node/1482