mpt.gov.by
Опубликовано на mpt.gov.by (https://www.mpt.gov.by)

Главная > Фонд універсальнага абслугоўвання

Фонд універсальнага абслугоўвання

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі інфармуе, што з 1 студзеня 2020 года у складзе рэспубліканскага бюджэту фарміруецца рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі.

На 2021 год, у адпаведнасці з Артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 № 73-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год», зацверджаны

  • даходы рэспубліканскага фонду універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі ў суме 48 000 000 рублёў;
  • расходы рэспубліканскага фонду універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі ў суме 48 000 000 рублёў.

У 2021 годзе сродкi фонду плануецца накіраваць на мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады, у тым ліку:

  • у суме 7 000 000 рублёў на капітальныя ўкладанні, звязаныя з аказаннем і развіццём паслуг электрасувязі агульнага карыстання, прадастаўленне якіх дзяржава гарантуе ўсім карыстальнікам універсальных паслуг электрасувязі;
  • у суме 41 000 000 рублёў навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскія і вопытна-тэхналагічныя работы, капітальныя ўкладанні ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі.

Парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2020      № 13 «Аб рэспубліканскім фондзе універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі» (з улікам змяненняў, унесеных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г. № 509).

Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі [1]

Рэквізіты для выплаты адлічэнняў у рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі [2]

Бюджэт фонду [3]

Форма ведамаснай справаздачнасці [4]

© 2016 - 2021 Министерство связи и информатизации Республики Беларусь

Адрес страницы: https://www.mpt.gov.by/ru/node/710

Links
[1] https://www.mpt.gov.by/sites/default/files/polozhenie2021.doc
[2] https://www.mpt.gov.by/sites/default/files/rekvizitybel.doc
[3] https://www.mpt.gov.by/ru/byudzhet-fonda
[4] https://www.mpt.gov.by/sites/default/files/fond_universalnogo_obsluzhivaniya.docx