100 гадоў з дня заснавання БЕЛТА
19 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА (аўтар І.Буфетава). Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» А.Мядзведзь.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень»
.
http://www.belpost.by