Начальнік Губенка Вадзім Уладзіміравіч
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
арганізацыя і кантроль аховы дзяржаўных сакрэтаў у сферы дзейнасці Мінсувязі;
вядзенне мабілізацыйнай працы;
арганізацыя і ажыццяўленне мер па падрыхтоўцы да правядзення мерапрыемстваў грамадзянскай абароны;
стварэнне і арганізацыя функцыянавання галіновай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару;
вядзенне воінскага ўліку ваеннаабавязаных на перыяд мабілізацыі і ваенны час;
арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і каардынацыя дзейнасці арганізацый сістэмы Мінсувязі па пытаннях пажарнай бяспекі, эканоміі светлых нафтапрадуктаў.