Сёння, 14 лютага, Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь»
14 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь».
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Галоўным кіраваннем камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь.
У аснове маркі і спецштэмпеля - эмблема ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, на канверце «Першы дзень» - памятны знак да 100-годдзя ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.
Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Таццяны Кавалёвай. Памер маркі 28х30 мм. У лісце восем марак і адзін купон. Памер ліста 105х112 мм. Пры вырабе маркі, на купоне і марачным полі выкарыстаная тэхналогія тэрмічнага ціснення матавай фальгой залацістага колеру. Наклад маркі 40 тысяч.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Днём утварэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь лічыцца 8 сакавіка 1918 году, калі ў Віцебску была створана канвойная каманда з ліку добраахвотнікаў у колькасці 23 чалавек.
Сучасныя ўнутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь - зладжаная высокамабільная ваенная арганізацыя, якая гарантуе стабільнасць у грамадстве, абарону жыцця і здароўя грамадзян.
Займаючы адно з ключавых месцаў у сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі, унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь штодзённымі канкрэтнымі справамі даказваюць вернасць свайму народу.
Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»