Кіраўнік Мінсувязі накіраваў віншавальную тэлеграму з Міжнародным жаночым Днём!
"Паважаныя калегі, дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным жаночым Днём!
Сучасная жанчына не проста жонка, мама, дачка. Яна выдатны кваліфікаваны кіраўнік, спецыяліст, дзелавой партнёр, добры сябар і надзейны паплечнік. Пры гэтым ёй заўсёды ўдаецца заставацца прыгожай, непаўторнай, клапатлівай. У гэты дзень хацелася б выказаць вам сваё захапленне за вашу жаночую мудрасць, уменне прыўнесці ў працу сувязістаў уласцівую жанчынам адказнасць, настойлівасць у дасягненні мэты, паразуменне і супрацоўніцтва.
Жадаю ўсім мноства кветак і ўсмешак, добрага здароўя, вясновага настрою, неўвядальнай прыгажосці, творчых дасягненняў, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму. Хай у вашым жыцці нязменна прысутнічае каханне.
Будзьце шчаслівы! Са святам!"
Міністр сувязі і інфарматызацыі
Рэспублікі Беларусь
К.К.Шульган