Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXVI Міжнароднага форуму «ТІБО-2019»
8 красавіка ў г. Мінску ўрачыста адкрыты ХХVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019»:
«Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага форуму «ТІБО-2019».
Дзякуючы гэтым штогадовым сустрэчам Мінск стаў адной з самых значных пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Дзесяткі кампаній з розных краін менавіта тут прадстаўляюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, інтэрнэту, хмарных тэхналогій, дапоўненай рэальнасці, мабільнай сувязі.
Беларусь зрабіла стаўку на лічбавізацыю сваёй эканомікі, што дазволіла ёй стаць «лічбавым мастом» паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Айчынны Парк высокіх тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей звязвае сваю будучыню з IT-сферай.
Перакананы, абмен перадавым вопытам на цяперашнім форуме "ТІБО-2019» будзе садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій у нашай краіне і за яе межамі.
Жадаю вам прафесійных поспехаў, перспектыўных праектаў і прыемных уражанняў ад гасціннага Мінска».