Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка «100 гадоў дзяржаўнаму кантролю Беларусі»
29 ліпеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў дзяржаўнаму кантролю
Беларусі».
На марцы і ў аснове спецштэмпеля - эмблема Камітэта дзяржаўнага
кантролю Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны
праект.
Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Таццяны Кавалёвай.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Падрабязнасці тут