Аб развіцці паштовай сувязі Беларусі
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за 3 900 аб'ектаў паштовай сувязі, пры гэтым 71 працэнт аб'ектаў размешчана ў сельскай мясцовасці.
Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 27 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 6 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.