Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"

Форум «ТІБО» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на штогадовай аснове і з’яўляецца пляцоўкай для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.
У рамках форуму праводзіцца найбуйнейшая ў Беларусі выстава па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО". Штогод выставу, якую заканамерна называюць «люстэркам рынку тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій», наведваюць больш за 30 000 спецыялістаў.
Работнікі айчынных прадпрыемстваў сувязі і ІТ-кампаній, іх замежныя калегі кожны год атрымліваюць магчымасць азнаёміцца з самымі сучаснымі тэхнічнымі і праграмнымі сродкамі, тэндэнцыямі развіцця ўсіх сектараў інфармацыйнай сферы. Дэманстрацыя ў дзеянні інфармацыйных тэхналогій спрыяе шырокаму іх прымяненню ва ўсіх галінах эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўным кіраванні.

Source URL: https://www.mpt.gov.by/mizhnarodny-specyyalizavany-forum-pa-telekamunikacyyah-infarmacyynyh-i-bankauskih-tehnalogiyah-tibo