У адпаведнасці з пунктам 132 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2004 г. № 1111, тэрмін захоўвання паштовых адпраўленняў пры немагчымасці іх уручэння карыстальніку лічыцца з дня, які ідзе следам за днём паступлення паштовага адпраўлення ў аб'ект паштовай сувязі, і складае для: унутраных адпраўленняў паскоранай пошты – 10 каляндарных дзён; міжнародных адпраўленняў паскоранай пошты – 14 каляндарных дзён; заказных лістоў з адзнакай «Судовая павестка. З заказным паведамленнем» – 7 каляндарных дзён; астатніх паштовых адпраўленняў – 30 каляндарных дзён. Раздел Почтовая деятельность PDF