Крукоўскі Мікалай Аляксандравіч

Друкаваная версія

Крукоўскі Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 3 студзеня 1952 года вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1976 годзе скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі, а ў 1989 годзе - Маскоўскі інстытут сувязі.

Пасля заканчэння Мінскага электратэхнікума сувязі працаваў старэйшым электрамеханікам у Брагінскім лінейна-тэхнічным цэху Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі. З 1976 году па 1995 год займаў пасады намесніка начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага цэха, начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі, начальніка Кіраўскага раённага вузла сувязі Магілёўскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.

З ліпеня 1995 года - намеснік начальніка ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 1995 года прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара - дырэктарам па эксплуатацыі сетак РА «Белтэлекам».

Са студзеня 2000 года па люты 2001 году - Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь.