beCloud на траціну павялічыў колькасць базавых станцый 4G

У Беларусі пачалі работу 1500 базавых станцый LTE, аб паспяховым запуску ў камерцыйную эксплуатацыю паведамляюць тэхнічныя спецыялісты інфраструктурнага аператара beCloud. Менш чым за тры месяцы колькасць базавых у краіне павялічылася на 30%, на карце сеткі доступу да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту з'явілася яшчэ шэсць буйных беларускіх гарадоў, а сумарны трафік карыстальнікаў перавысіў адзнаку ў 72 тысячы тэрабайт.

Да сеткі 4G у Беларусі зараз могуць падлучыцца абаненты Асіповічаў, Зэльвы, Брагіна, Бальшавіка, Сёмкава і Зацані. Найбольшая колькасць базавых станцый з'явілася ў Мінску - за летні перыяд 4G-сетка павялічылася на 61 базавую станцыю. Сетка ўзмацніла сваю прысутнасць і ў іншых буйных беларускіх гарадах - у Гродне, Віцебску, Брэсце і Магілёве ўключана 91 базавая станцыя, дзесяць новых базавых з'явіліся ў Барысаве.
Паўтаратысячная базавая станцыя размешчана ў Магілёве. Усяго ж доступ да LTE-сеткі beCloud у Мінску і рэгіёнах атрымалі жыхары больш за 170 гарадоў краіны.

З чэрвеня гэтага года карыстальнікі высакахуткаснага інтэрнэту згенеравалі 25 тысяч тэрабайт трафіку. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, папулярнасць 4G ўзрасла амаль на 200% (9 тысяч тэрабайт у 2017-ым).

«Выкарыстанне высокатэхналагічнага абсталявання і інфраструктуры дазволіла beCloud разгарнуць сетку ў стандарце 4G у самыя кароткія тэрміны, бо абаненты мабільных аператараў - нашых стратэгічных партнёраў - знаходзяцца на сувязі і ў інтэрнэт-прасторы дваццаць чатыры гадзіны ў суткі. На гэтым работы па развіцці сеткі beCloud не сканчаюцца - мы будзем уважліва назіраць за змяненнем нагрузкі і своечасова нарошчваць ёмістасць сеткі», - адзначае генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік.

4G-станцыі beCloud забяспечваюць высокі ўзровень якасці інтэрнэту дзякуючы будаўніцтву сеткі адразу ў двух дыяпазонах: 2600 МГц і 1800 Мгц. Гэта гарантуе карыстальнікам тэхналогіі шырокую зону пакрыцця і высокія хуткасці перадачы дадзеных (у сярэднім да 30 Мбіт/с).

Хуткасці 4G дазваляюць звычайным карыстальнікам у рэжыме онлайн глядзець відэа, мець зносіны ў сацыяльных сетках, маментальна выкладваць фота на сваіх старонках і дзяліцца інфармацыяй з сябрамі. Для тых, хто знаходзіцца ў пастаянным рабочым руху, гэта магчымасць аддаленага доступу да офіснай сеткі, удзелу ў відэаканферэнцыях, онлайн-нарадах або нават арганізацыі паўнавартаснага мабільнага офіса ў любым пункце горада.

beCloud працягвае пашыраць зону пакрыцця сеткі на важнейшых інфраструктурных аб'ектах Беларусі. Сетка аператара паспяхова працуе на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі Камень» (укключана ў сетку тысячная базавая станцыя), на тэрыторыі тэрміналаў прылёту і вылету, залаў чакання Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», важных сацыяльных аб'ектаў - бальніц, навучальных устаноў і прадпрыемстваў.

У доўгатэрміновых планах першага інфраструктурнага аператара - працягваць развіццё LTE ў Беларусі і падрыхтаваць яе для запуску тэхналогіі 5G. Сетка LTE у краіне beCloud развівае ў партнёрстве з мабільнымі аператарамі МТС і life :).