Выязны прыём у Слаўгарадзе правядзе Шэдко Д.Г.

16 сакавіка 2018 года з 11.30 да 12.30 першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Слаўгарадскім участку паштовай сувязі Чэрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай сувязі».
Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (02246) 25-431 (з 9.00 да 17.00).
«Прамая тэлефонная лінія»: 8 (02246) 25-431.
Прыём будзе праходзіць па адрасе: г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д.6, каб.1.