28.12.1954г. - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб пераўтварэнні агульнасаюзнага Міністэрства сувязі ў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі БССР», у адпаведнасці з якім 05.01.1955г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР утвараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР З 16.07.1990г. пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16.07.1990г. № 129-XII Міністэрства сувязі БССР пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР. З 11.01.1997г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1997/01/11 г. № 30 Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь. З 17.02.2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2004 г. № 66 Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінсувязі) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі. У сістэму Мінсувязі ўваходзіць 12 арганізацый, сярод якіх 6 камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 2 арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту, 4 адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Усяго ў сістэме Мінсувязі працуе 30 тыс.чалавек. Гістарычны матэрыял па перадгісторыі Мінсувязі МІНІСТРЫ PDF