Беларусь і Расія абмяркоўваюць пазіцыі па адмене роўмінгу

Друкаваная версія
07.08.2020

Сёння, 7 жніўня ў фармаце відэаканферэнцыі праходзіць чарговы этап перамоваў Беларусі і Расіі па адмене роўмінгу. Беларускі бок прадстаўляе міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, расійскую - намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Алег Іваноў. У рабочай нарадзе таксама бяруць удзел прадстаўнікі антыманапольных органаў і аператараў сувязі дзвюх краін.

Асноўная тэма перамоваў - абмеркаванне бягучых вынікаў і далейшых дзеянняў бакоў у рамках рэалізацыі «дарожнай карты» па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Канстанцін Шульган праінфармаваў расійскіх калег аб выкананні беларускім бокам адпаведных мерапрыемстваў. Як адзначыў міністр, далейшая работа па завяршэння ўсіх намечаных мерапрыемстваў па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ў запланаваныя тэрміны - 1 кастрычніка 2020 году - залежыць ад аператыўнасці ўзгаднення расейскім бокам прапаноў беларускіх аператараў сувязі, якія тычацца, у прыватнасці, прадухілення нелегальнай тэрмінацыі тэлефоннага трафіку.

- Завяршыўшы ўсе мерапрыемствы «дарожнай карты» па адмене роўмінгу, на гэтым этапе мы павінны сканцэнтраваць намаганні на папярэджанні махлярства і несанкцыянаваных дзеянняў на сетках электрасувязі. Неабходна максімальна прадуктыўна падысці да вырашэння гэтых пытанняў. Наша агульная мэта - знайсці кансэнсус і завяршыць працу па адмене роўмінгу ў раней намечаныя тэрміны. Беларускай адміністрацыяй сувязі выкананы ўсе этапы працы ў адпаведнасці з зацверджанай «дарожнай картай» і аналагічных вынікаў мы чакаем ад расійскага боку з тым, каб выніковы дакумент па адмене роўмінгу быў падпісаны своечасова, - рэзюмаваў Канстанцін Шульган.

ДАВЕДКА

30 чэрвеня 2017 года рэзалюцыя Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы дала пачатак працы па адмене роўмінгу на тэрыторыі дзвюх краін. У снежні 2019 года зацверджана адпаведная «дарожная карта».