Як прымаюцца і перасылаюцца простыя паштовыя адпраўленні і адпраўленні «1 клас»?

У адпаведнасці з пунктам 10 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 7 верасня 2004 г. № 1111, простыя паштовыя адпраўленні, у тым ліку адпраўленні «1 клас», прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі, а таксама на ўсім шляху руху ад адпраўшчыка да атрымальніка перасылаюцца без прыпіскі да суправаджальных дакументаў.