Задачы і функцыі НІРУП " ІППС»

Друкаваная версія

Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства Інстытут прыкладных праграмных сістэм ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам і статутам прадпрыемства. Заснавальнікам НІРУП ІППС і органам дзяржаўнага кіравання з'яўляецца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

НІРУП ІППС мае статус юрыдычнай асобы і з'яўляецца камерцыйнай арганізацыяй.

Мэтай дзейнасці НІРУП ІППС з'яўляецца ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на стварэнне і развіццё сістэм арганізацыйна-эканамічнага ўпраўлення органаў дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, інтэграцыйных праектаў галіновага, рэгіянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, аказанне паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, баз даных, развіццё сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, эксплуатацыя аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм.

Асноўнымі задачамі з'яўляюцца:

навукова-метадычнае забеспячэнне працэсаў развіцця інфарматызацыі і лічбавай трансфармацыі;

выкананне праектаў па стварэнні інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, лічбавых платформаў;

стварэнне сістэмы аховы інфармацыі інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, лічбавых платформаў;

даследаванне і стварэнне карпаратыўных аўтаматызаваных сістэм арганізацыйна-эканамічнага кіравання для органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый;

выкананне праектаў па стварэнні прыкладнога, агульнасістэмнага праграмнага забеспячэння;

аказанне паслуг па апрацоўцы даных і работ з базамі даных;

эксплуатацыя і суправаджэнне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, лічбавых платформаў;

аказанне паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

комплексная аўтаматызацыя бухгалтарскага ўліку бюджэтнай сферы;

дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных рэсурсаў і сістэм;

эксплуатацыя і суправаджэнне дзяржаўных рэгістраў інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыйных сістэм;

правядзенне сумесна з Дзяржстандартам работ па стандартызацыі лічбавай трансфармацыі (уключаючы распрацоўку праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыю іх укаранення і кантролю за выкананнем);

міжнародная і міждзяржаўная каардынацыя сумесных мерапрыемстваў у галіне стандартызацыі інфармацыйных тэхналогій, міждзяржаўнага ўзаемадзеяння інфармацыйных сістэм, правядзення навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ стварэння міждзяржаўных інфармацыйных сістэм;

ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці ў межах паўнамоцтваў, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.