Задачы і функцыі РУП «Белтэлекам»

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» – вядучая тэлекамунікацыйная кампанія з шматгадовай гісторыяй, якая развівае важныя для дзяржавы, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. РУП «Белтэлекам»з'яўляецца найбуйнейшым аператарам электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У сваёй дзейнасці прадпрыемства робіць стаўку на актыўную палітыку пашырэння колькасці і паляпшэння якасці паслуг электрасувязі. Кампанія прапануе сваім кліентам больш за 70 паслуг, у тым ліку высакахуткасны інтэрнэт, тэлебачанне (інтэрактыўнае, эфірнае і SMART), тэлефанію, відэакантроль, «Разумны дом» і інш. Патэнцыял прадпрыемства накіраваны на развіццё сучаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, ўкараненне новых паслуг і сэрвісаў.

Аб кампаніі