Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінсувязі) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці, і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі.
У сістэму Мінсувязі ўваходзіць 13 арганізацый, сярод якіх 5 камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 2 арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту, 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў і адно закрытае акцыянернае таварыства.
У склад арганізацый (РУП «Белпошта», РУП «Белтэлекам», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрэмбудсувязь», УА «БГАС») уваходзяць філіялы, усяго іх - 24.
Філіялы РУП «Белпошта» ўключаюць 34 раённых вузлоў паштовай сувязі, філіялы РУП «Белтэлекам» -- 31 вузел электрасувязі, у тым ліку 29 занальных. У сістэме Мінсувязі працуе больш 35,5 тыс. чалавек.
Галоўныя задачы Мінсувязі:
У Мінсувязі створана калегія ў складзе Міністра (старшыня калегіі), яго намеснікаў, работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства і арганізацый. Колькасць і персанальны склад калегіі зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Міністра. Рашэнні калегіі праводзяцца ў жыццё загадамі альбо пастановамі Мінсувязі.
Для разгляду важнейшых навукова-тэхнічных праблем і прапаноў па асноўных кірунках развіцця сродкаў сувязі і інфармацыйных сістэм у Мінсувязі ствараецца навукова-тэхнічны савет. Персанальны склад гэтага савета і палажэнне аб ім зацвярджаюцца Міністрам.
Аб электрасувязі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 г. № 45-З
Аб паштовай сувязі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2003г. №258-3