14 лістапада 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Беларускаму радыё 100 гадоў». Дызайн А. Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». 15 лістапада 2025 года беларускаму радыё спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень далёкага 1925 года ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі, а ў 18:30 у эфіры ўпершыню прагучалі словы: «Увага! Гаворыць Мінск!..». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Генеральным прадзюсарскім цэнтрам Беларускага радыё. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF