Міжнародны саюз электрасувязі аб’явіў аб 15-м Міжнародным конкурсе WSIS Prizes

WSIS Prizes – гэта глабальная ўзнагарода за лепшыя лічбавыя рашэнні, якія дапамагаюць дасягнуць Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. А ўдзел у конкурсе – гэта ўнікальная магчымасць прэзентаваць свой праект на міжнародным узроўні і атрымаць прызнанне ААН.

У 2017 годзе прэмію WSIS атрымаў праект Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь «Зялёная карта Беларусі».

Падаць заяўкі на ўдзел у конкурсе могуць усе зацікаўленыя: урадавыя арганізацыі, прыватны сектар, міжнародныя і рэгіянальныя інстытуты, грамадзянская супольнасць і навуковыя колы. Удзельнікі могуць выдвігаць праекты, нават калі не валодаюць імі. Дазволена прадстаўляць не больш за адзін праект у адной з 18 катэгорый.

Патрабаванні да праектаў:

  • Рэалізаваны або знаходзіцца на этапе ўкаранення.
  • Мае вымерны эфект (KPI, аўдыторыю, кейсы).
  • Уключае тэхналагічныя інавацыі (AI, Big Data, IoT, блокчэйн, воблачныя тэхналогіі).
  • Аказвае сацыяльны і эканамічны ўплыў.
  • Падтрымлівае лічбавую інклюзіўнасць (жанчыны ў ІКТ, доступ для людзей з асаблівымі патрэбнасцямі і інш.).

Тэрмін прыёму заявак: 15 сакавіка 2026 года (23:00 па UTC+01:00).

Падрабязнасці на партале WSIS.