Тэма першага ў гэтым годзе нумара часопіса «Веснiк сувязi» –лічбавая ідэнтыфікацыя. Якія «лічбавыя пропускі» сёння даступныя карыстальнікам і як «лічбавыя ключы» адчыняюць дзверы ў лічбавы свет дзяржпаслуг і банкаўскіх прапаноў? Пра гэта – у рубрыцы «Тэхналогіі». Кібервынікі 2025 года падвёў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Пра новых ігракоў і пагрозы ў кіберпрасторы чытайце ў рубрыцы «Кібербяс». Пра глабальныя тэхналагічныя трэнды 2026 года і пра тое, як ШІ змяняе інструменты прасоўвання бізнесу ў Сетцы, расказваюць эксперты ў рубрыцы «Агляды». Якія навуковыя распрацоўкі атрымліваюць сёння падтрымку Кіраўніка дзяржавы і кіраўніцтва Акадэміі навук? У матэрыяле «У навуковым топ-лісце» навукоўцы расказваюць пра такія праекты. За рамкамі друкаванай версіі «Веснiк сувязi» расказвае пра сувязь і «лічбу» – цяпер у тэлеграм-канале Толькі актуальная павестка – чытайце і падпісвайцеся! http://vsbel.by/ PDF