У Беларусі ўводзіцца ліміт запазычанасці на балансах абанентаў сотавай сувязі

Новаўвядзенні аб замацаванні абавязку аператараў электрасувязі не дапускаць на асабовым рахунку абанента запазычанасці звыш 5 базавых велічынь (225 рублёў) уступаюць у сілу з 7 чэрвеня 2026 года.

Гэта дазволіць у тым ліку выключыць ненаўмыснае ўзнікненне ў абанента значных сум запазычанасці ў міжнародным роўмінгу.

Калі ліміт у 5 базавых велічынь па нейкіх прычынах нязручны, тады, напрыклад, перад паездкай за мяжу абанент можа звярнуцца ў офіс аператара і напісаць заяву на змяненне парогу.

Яшчэ адно важнае абмежаванне тычыцца падключэння дадатковых паслуг праз SMS- або USSD-запыт. Цяпер такія запыты могуць ажыццяўляцца толькі шляхам іх самастойнага ўвода абанентам, што канчаткова выключае імавернасць падпіскі выпадковым націскам на ўсплывальнае акно.

Падстава - пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2026 г. № 108  «Аб радыёчастотным спектры».